BE RU EN

Трамп: Я незадаволены Пуціным

  • 5.07.2025, 11:03

Прэзідэнт ЗША рэзка выказаўся на адрас кіраўніка Крамля.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін накіраваны на прадаўжэнне забойстваў ва Украіне.

Пра гэта Трамп заявіў журналістам у пятніцу ўвечары на борце Air Force One, інфармуе «Еўрапейская праўда».

Гаворачы пра размову з Уладзімірам Зяленскім напярэдадні, Трамп згадаў, як перад тым гаварыў з кіраўніком Крамля.

«Я ўжо гаварыў вам, што быў вельмі незадаволены размовай з Пуціным. Падобна на тое, ён хоча ісці да самага канца і прадаўжаць забіваць людзей.

У той самы час прэзідэнт ЗША не думае, што адмовай ад спынення агню Пуцін «насміхаецца» з яго.

Раней Трамп заяўляў, што вельмі расчараваны размовай з Пуціным, і разумее, што той не хоча спыняцца.

Апошнія навіны