ГУВ: Крэмль спрабуе ўблытаць у вайну супраць Украіны яшчэ адну азіяцкую краіну
- 5.07.2025, 11:38
Украінская выведка паведаміла падрабязнасці.
Ваенна-палітычнае кіраўніцтва РФ прадаўжае шукаць магчымасці для прадаўжэння агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Чарговая краіна, якую Расея спрабуе ўблытаць у вайну – Лаос.
Пра гэта паведамляе ГУВ Мінабароны Украіны.
Адзначаецца, што Крэмль прапрацоўвае магчымасць ублытвання ў вайну так званых партнёраў пад выглядам рэалізацыі гуманітарных праектаў у памежных з Украінай расейскіх абласцях. Сярод іншага вядома, што цяпер Крэмль арганізуе задзейнічанне зводнага атрада інжынерных войскаў Народнага войска Лаоса ў размінавання тэрыторый Курскай вобласці РФ.
«Беручы да ўвагі значную залежнасць ад знешняй дапамогі, кіраўніцтва Лаоса на пачатковым этапе выказвае гатоўнасць накіраваць у Расею да 50 “вайскоўцаў-сапёраў” і спрыяць размінаванню Куршчыны», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя гэтага, Лаос прапануе бязвыплатную дапамогу Расейскай Федэрацыі шляхам правядзення рэабілітацыйных мерапрыемстваў для параненых вайскоўцаў РФ, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць Украіны.
«Расея, прыкрываючыся гуманітарнай рыторыкай, спрабуе легалізаваць прысутнасць замежнага вайсковага кантынгенту на сваёй тэрыторыі, фактычна выкарыстоўваючы яго для забеспячэння баявых дзеянняў супраць Украіны», – адзначылі ў ГУВ МА.