BE RU EN

У Кітаі заявілі, што гатовыя з Францыяй каардынаваць мірныя перамовы Украіны

  • 5.07.2025, 12:08

У Пекіне маюць намер выконваць «канструктыўную ролю» ва ўрэгуляванні канфлікту.

Кітай накіраваны ўмацоўваць стратэгічную камунікацыю і каардынацыю з Францыяй для палітычнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Кітая Ван І, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сайт МЗС Кітая.

«Кітай гатовы ўмацоўваць стратэгічную камунікацыю і каардынацыю з Францыяй і надалей выконваць канструктыўную ролю ў палітычным урэгуляванні такіх гарачых пытанняў, як "украінскі крызіс" і Блізкі Усход», – адзначыў міністр замежных справаў Кітая.

Паводле ягоных словаў, мірнае ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў шляхам дыялогу і кансультацый застаецца адзіным правільным выбарам для чалавецтва.

«Кітай і Францыя, якія з'яўляюцца сталымі чальцамі Рады Бяспекі ААН, павінны прытрымлівацца асноўных мэтаў гэтай арганізацыі і развіваць сяброўскія двухбаковыя дыпламатычныя стасункі, у аснове якіх незалежнасць ад пабочных уплываў, і супольна рабіць унёсак у сусветны мір, стабільнасць і развіццё», – дадаў кітайскі дыпламат.

Апошнія навіны