BE RU EN

Расейскі мільярдэр рызыкуе страціць трэць капіталу

  • 5.07.2025, 12:26

Пасля шэрагу няўдалых інвестыцый алігарх стаў фігурантам міжнародных пазоваў памерам больш як на $2 млрд.

Адзін з найбагацейшых бізнэсмэнаў краіны-агрэсаркі Расеі Дзмітрый Рыбалоўлеў можа страціць да трэці маёмасці ў судовых працэсах у ЗША і Еўропе. Пра гэта 3 ліпеня піша The Moscow Times .

Пасля пераезду ў Манака ў 2011 годзе частку сваіх сродкаў Рыбалоўлеў накіраваў на інвестыцыі ў заходнія актывы – ад стартапаў у галіне біятэхналогій да твораў мастацтва. Але ўжо больш за дзесяць гадоў ён увесь час вядзе судовыя працэсы, а праекты складаюцца няўдала, піша выданне.

У 2014 годзе ў бізнэсмэна адсудзіла $600 млн жонка Алена пры разводзе. А ўжо праз год пачаліся працэсы праз укладанні ў мастацтва з судамі ў Манака, Жэневе, Сінгапуры, Ганконгу, Нью-Ёрку і Парыжы. У гэтых гарадах ён вёў шматгадовыя спрэчкі са швэйцарскім арт-дылерам Івам Буўе і аўкцыённым домам Sotheby's. Бізнэсмэн набыў у дылера 38 карцінаў, сярод якіх працы Леанарда да Вінчы, Рэнэ Магрыта, Густава Клімта і іншых мастакоў. Ён аддаў за іх, паводле ягонай уласнай ацэнкі, блізу $2 млрд. Рыбалоўлеў абвінаваціў Буўе ў тым, што той завысіў кошт карцінаў на $1 млрд. У судзе з Sotheby's бізнэсмэн пацярпеў паразу, а спрэчка з Буўе была ўрэгуляваная толькі ў 2023 годзе.

За гэты час сам Рыбалоўлеў абвінавачваўся ў адмыванні грошай, махлярстве, утойванні актываў і нават быў затрыманы на адзін дзень. Толькі 3 сакавіка 2025 года суд Манака скасаваў крымінальныя абвінавачанні супраць Рыбалоўлева.

Праз тры месяцы ў Рыбалоўлева пачаўся новы суд з амерыканскім венчурным фондам Apple Tree Partners. Суд Кайманавых выспаў зарэгістраваў пазоў структураў сям'і мільярдэра. У ім ён просіць расфармаваць фонд інвестыцый у біямедыцыну ATP Life Science Ventures у сувязі са злоўжываннем службовым становішчам і несумленным вядзеннем справаў з боку генеральнага партнёра фонду, кампаніі, якая дзейнічала ў інтарэсах амерыканскага доктара Сэта Харысана. Бок Рыбалоўлева сцвярджае, што ягоны партнёр у фондзе, які адказвае за кіраванне, хоча прысвоіць сабе 50% ягонай дзелі ў фондзе – блізу $ 1 млрд. Рыбалоўлеў мяркуе, што інвеставаў у фонд амаль $ 2,7 млрд, у тым ліку $ 800 млн з 2022 года.

У траўні 2024 года Apple Tree падала ў суд штата Дэлавэр пазоў з патрабаваннем абавязаць структуры Рыбалоўлева завесці ў фонд яшчэ $500 млн. У адказ мільярдэр звярнуўся ў суд Кайманавых выспаў з патрабаваннем ліквідацыі партнёрства.

Апошнія навіны