У аэрапорце на Маёрцы загарэўся самалёт Ryanair
- 5.07.2025, 14:31
Ёсць пацярпелыя.
Амаль дваццаць чалавек пацярпелі ў выніку загарання самалёта, які знаходзіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта Пальмы на гішпанскім востраве Маёрка.
Пра гэта паведамляе EFE.
Пажар адбыўся блізу 00:30 у суботу ў самалёце перавозніка Ryanair, які знаходзіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрапорта Сон Сан-Хуан.
Пасля атрымання сігналу на месца здарэння выехалі чатыры машыны хуткай дапамогі.
У выніку інцыдэнту пацярпелі 18 чалавек, большасць атрымалі лёгкія траўмы. Шасцярым спатрэбілася шпіталізацыя ў лякарні Пальмы.
Прычына пажару пакуль невядомая.