Ашуканцы пад выглядам ДАІ атакуюць беларусаў
- 5.07.2025, 16:41
Просты спосаб адразу пазнаць зламысніка.
У Беларусі з'явілася новая схема, паводле якой ашуканцы спрабуюць выманіць грошы ў сумленных грамадзян.
Гэтым разам зламыснікі “палявалі” на ўладальнікаў аўто, паведамляе «Точка».
Пад выглядам ДАІ ўладальніку аўто ў мэсэнджэры прыходзіць паведамленне з яго звесткамі. У паведамленні гаворыцца, што кіроўца парушыў ПДР. Зразумела, прапануюць аплаціць штраф, а грошы неабходна перавесці на пэўны рахунак.
У МУС папярэджваюць, што гэта ашуканская схемагаворыцца, а каб гэта зразумець, дастаткова памятаць, што ў ДАІ ніколі не карыстаюцца Viber, Telegram ці іншымі дадаткамі для абвесткі грамадзян.
Яшчэ адзін цікавы момант: ашуканцы сцвярджаюць, што перавышэнне хуткасці было зафіксаванае мультырадарам - такой прылады проста не існуе.