BE RU EN

Ryanair павялічвае норму бясплатнага правозу ручной паклажы

  • 5.07.2025, 16:56

Авіякампанія пашырае памер бясплатнага багажу на фоне новых правілаў ЕЗ.

Бюджэтная авіякампанія Ryanair аб'явіла пра павелічэнне памеру бясплатнай ручной паклажы на 20%. Перавозчык увядзе новую норму "цягам найбліжэйшых тыдняў", піша Euronews.

Гэта адбылося пасля таго, як еўрапейскія заканадаўцы прагаласавалі за прапанову ў рэгуляванні памераў ручной паклажы, якую авіяпасажыры могуць браць на борт без дадатковай платы.

Згодна з новымі правіламі, пасажыры, якія здзяйсняюць пералёты ў межах ЕЗ, будуць мець права бясплатна правозіць на борце самалёта асабістую сумку, напрыклад, жаночую сумачку або заплечнік, а таксама невялікі прадмет ручной паклажы.

Максімальныя памеры асабістай сумкі ўстаноўлены на ўзроўні 40 x 30 x 15 сантыметраў, а ручной паклажы - 100 см і 7 кг.

Прапанаваны закон яшчэ павінен быць прыняты 55% дзяржаў - членаў ЕЗ, у выніку чаго ў яго могуць быць унесеныя змяненні. Калі ён будзе прыняты пасля перамоваў, якія пачынаюцца ў ліпені, новыя правілы будуць распаўсюджвацца на ўсе рэйсы ў межах ЕЗ.

Ryanair павялічвае норму бясплатнага правозу ручной паклажы

Авіякампанія Ryanair заявіла, што ўвядзе новую норму бясплатнага правозу ручной паклажы "цягам найбліжэйшых тыдняў".

Цяпер памеры асабістай рэчы, якую можна дарма ўзяць на борт самалёта перавозчыка, складаюць 40 x 25 x 20 см, а аб'ём - 20 літраў. Але авіякампанія вырашыла прывесці свае правілы ў адпаведнасць з новай прапановай адносна ручной паклажы, павялічыўшы шырыню сумкі з 25 да 30 л.

Цяпер памеры сумкі складуць 40 x 30 x 20 см, а аб'ём - 24 літры.

Гэта больш, чым устаноўлена Еўрапейскім парламентам, і дазваляе пасажырам, у якіх ужо ёсць ручная паклажа, "сумяшчальная з Ryanair", працягваць ёю карыстацца.

"Гэтая змена будзе рэалізаваная цягам набліжэйшых тыдняў, паколькі нашы стандарты памераў багажу ў аэрапорце будуць скарэктаваныя", – паведаміў прадстаўнік Ryanair.

Авіякампаніі ўвядуць новыя памеры ручной паклажы да канца лета

Галіновая асацыяцыя Airlines for Europe (A4E) таксама пацвердзіла, што авіякампаніі ў яе складзе пачалі прымяняць прапанаваны новы набор памераў для асабістых рэчаў.

“Усе авіякампаніі A4E ўвядуць гарантаваныя памеры у дзеянне да канца летняга сезону 2025 года. Авіякампаніі працягнуць дазваляць перавозку асабістых рэчаў паводле сваіх меркаванняў, як гэта ўжо робяць шматлікія авіякампаніі A4E сёння", - гаворыцца ў заяве асацыяцыі.

Кіруючая дырэктарка A4E Уранія Геаргуцаку заявіла, што рашэнне пра далучэнне членаў арганізацыі да прапановы "ўнясе больш яснасці для пасажыраў па ўсёй Еўропе".

"І тыя, хто ездзіць па гарадах, і тыя, хто падарожнічае сем'ямі,усе атрымаюць выгаду ад адзіных дакладных правіл ва ўсіх сетках нашых удзельнікаў", - сказала яна.

Для большасці перавозчыкаў гэта па-ранейшаму азначае захаванне цяперашніх памераў ручной паклажы. British Airways, Jet2 і easyJet ужо маюць нормы, якія перавышаюць новыя гарантаваныя памеры.

Перавозчык увядзе новае правіла “цягам набліжэйшых тыдняў”.

Апошнія навіны