Атака на завод у Чэбаксарах: Генштаб УСУ раскрыў падрабязнасці
- 5.07.2025, 17:51
Украіна атакавала прадпрыемства, якое вырабляе антэны для ракет і дронаў-камікадзэ.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па расейскім аб'екце ВПК, які вырабляе адаптыўныя антэнныя краты "Камета". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Генштаба.
“У межах зніжэння магчымасцяў супраціўніка ў вырабе высокадакладнага ўзбраення, у ноч на 5 ліпеня падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі удзельнікамі Сіл абароны нанеслі паражэнне па важным аб'екце вайскова-прамысловага комплексу расейскага агрэсара - АТ “ВНИИР-Прогресс” (Чэбаксары, Чувашская рэспубліка РФ
Там дадалі, што мэтай атакі Сіл абароны былі расейскія магутнасці ў вытворчасці адаптыўных антэнных кратаў "Камета". Іх выкарыстоўваюць ў БПЛА тыпу Shahed, ракетах «Іскандэр-К», уніфікаваных модулях планавання і карэкцыі (УМПК) для кіраваных авіябомбаў (КАБ), і іншым высокадакладным узбраенні, якім супраціўнік рэгулярна абстрэльвае Украіну, прынамсі, цывільныя інфраструктуры.
«Пацверджана, што сродкі паражэння дасягнулі раёна мэты. Вынікі ўдакладняюцца», - дадалі ў Генштабе.