BE RU EN

У Бярэсці нарадзіліся трайняты

  • 5.07.2025, 18:06

Упершыню за чатыры гады.

За першае паўгоддзе 2025 года ў аддзеле загса Берасцейскага гарвыканкама зарэгістраваныя 1323 немаўляты: 681 хлопчык і 642 дзяўчынкі.

За гэты перыяд зарэгістраваныя 17 нараджэнняў двайнят.

Упершыню за чатыры гады ў аддзеле загса Берасцейскага гарвыканкама зарэгістраваныя трайняты.

Самыя папулярныя імёны хлопчыкаў:

на першым месцы - Аляксандр і Міхаіл;

на другім - Арцём і Цімафей;

на трэцім - Марк;

на чацвёртым - Раман;

на пятым – Мірон.

А рэдкія імёны: Саламон, Юзаф, Маркус, Абрам, Святазар.

Два імені: Кіліян Аё, Ілон Аўгуст.

Упершыню за шэсць месяцаў імя Аляксандр лідзіруе.

Самымі папулярныя імёны дзяўчынак: Ганна, Ева, Марыя, Сафія, Варвара.

Рэдкія імёны дзяўчынак: Патрысія, Моніка, Вівіяна, Зарына, Люфія.

Два імені: Брыджыт Ада.

Імя Сафія - лідар 2024 года - ў рэйтынгу імёнаў за 6 месяцаў на 4 месцы.

У аддзеле загса зарэгістраваныя 303 дзіцяці, якія нарадзіліся ў шматдзетных сем'ях.

Апошнія навіны