У 2022 годзе ЗША блакавалі перадачу Украіне знішчальнікаў МіГ-29
- 5.07.2025, 18:58
Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда расказаў, што ў пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Кіеў настойліва прасіў у Польшчы знішчальнікі МіГ-29. Аднак ЗША былі супраць.
Пра гэта ён сказаў у падкасце Міжнародны рэпартаж, частка якога апублікавала польскае выданне Onet 4 ліпеня.
"Я думаю, так смела можна сказаць, што мы нават выратавалі Украіну ў вялікай ступені, таму што мы былі першыя, хто фактычна накіраваў цяжкую тэхніку ва Украіну, каб яна магла сябе абараніць" - заявіў Дуда.
Прэзідэнт Польшчы дадаў, што Украіна ўсё ж атрымала ад Польшчы гэтыя знішчальнікі.
"Мы пыталіся ў нашых хаўруснікаў, ці згодныя, каб мы, як краіна NATO, адправілі МіГі ва Украіну, і з амерыканскага боку быў блок", - дадаў Дуда.
Як расказаў прэзідэнт Польшчы, ад краін NATO яны чулі адказы, што ва Украіну немагчыма накіроўваць штурмавікі, рэактыўныя самалёты або танкі. Са слоў Дуды, украінскія ўлады казалі, што амерыканцы раілі звяртацца наконт знішчальнікаў у Польшчу.
“Сталася, што мы не хацелі даваць гэтыя МіГі Украіне”, - распавёў Дуда.