BE RU EN

Марк Рутэ: Кітай можа нацкаваць Расею на NATO

  • 5.07.2025, 21:03

Кіраўнік Альянсу назваў гэты сцэнар "адным з магчымых".

Кітай можа прымусіць Расею напасці на краіны NATO, каб адцягнуць увагу блока ад Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Калі Пекін збярэцца атакаваць Тайвань, ён,цалкам магчыма, выкарыстае Расею для нападу на Еўропу.

Пра гэта ў інтэрв'ю амерыканскаму выданню The New York Times расказаў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ.

Рутэ растлумачыў, што ЗША, выконваючы задачу абароны тэрыторыі NATO ў Еўропе, абараняюць уласныя пазіцыі ў Азіі. ЗША, паводле яго слоў, не могуць знаходзіцца ў бяспецы, калі не абароненыя Атлантыка, Еўропа і Арктыка.

Генеральны сакратар NATO выказаў меркаванне, што Кітай можа выкарыстоўваць Расею, каб адцягнуць увагу ЗША ў Еўропе, каб заняцца захопам Тайваня. Рутэ лічыць, што амерыканцам і еўрапейцам не варта быць "наіўнымі ў гэтых адносінах".

“Калі б Сі Цзіньпін напаў на Тайвань, ён спачатку б патэлефанаваў свайму малодшаму партнёру ва ўсім гэтым, Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну, які пражывае ў Маскве, і сказаў бы яму: «Гэй, я збіраюся гэта зрабіць, і мне трэба, каб ты займаў іх у Еўропе, атакуючы тэрыторыю NATO”, - патлумачыў ён.

На думку Рутэ, гэты сцэнар з'яўляецца адным з найбольш магчымым у будучыні.

Апошнія навіны