У Расеі ўпаў чарговы самалёт
- 6.07.2025, 20:11
Гэта адбылося праз 16 хвілін пасля ўзлёту.
У Расеі ўпаў чарговы самалёт. На гэты раз на Забайкаллі «здзейсніў жорсткую пасадку», паводле інфармацыі расейскіх СМІ, Ан-2.
На борце лёгкаматорнага самалёта Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) у гэты момант было 11 чалавек, піша Telegram-канал BAZA.
Паведамляецца, што ён упаў у Чыцінскім раёне Забайкальскага краю. Яму для гэтага спатрэбілася ўсяго 16 хвілін пасля ўзлёту.
«На борце знаходзіліся 10 парашутыстаў і 1 чалец экіпажа. Паводле папярэдніх звестак, у выніку жорсткай пасадкі пацярпелі 6 чалавек, загінулых няма. Узгарання не адбылося. Цяпер на месцы працуюць 37 чалавек», - піша СМІ.