BE RU EN

«Нёман» не можа вылецець на матч у Арменію праз напад украінскіх дронаў

  • 6.07.2025, 20:21

Беларуская каманда затрымалася ў Шарамеццева.

Гарадзенскі футбольны клуб "Нёман" ужо некалькі гадзін не можа вылецець з Масквы ў Ерэван, паведамляе сайт football.by.

Прычына затрымкі - пагроза нападу беспілотнікаў у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, праз што былі затрыманыя многія рэйсы.

Першы матч "Нёмана" супраць армянскага клуба "Урарту" ў рамках кваліфікацыі Лігі канферэнцый запланаваны на чацвер, 10 ліпеня.

Апошнія навіны