BE RU EN

«Я хачу свабодна жыць зараз, а не пасля 30-ці»

  • 8.07.2025, 17:54

Беларуска аб прымусовай адпрацоўцы.

24-гадовая дзяўчына расказала ў сацсетцы, як у 17 гадоў паступіла на медыка, не да канца разумеючы, што яе чакае, адзначае тэлеграм-канал «Баста!».

На размеркаванні родны горад ёй не далі - адправілі ў вёску, дзе не знайшлося жылля. Здымаць даводзіцца ў суседнім горадзе, дабірацца складана: «Трэба шукаць аўто».

Досвед працы - нуль, але яе накіравалі туды адзіным лекарам.

«Я хачу свабодна жыць зараз, а не пасля 30», - кажа яна са слязамі на вачах. Каб адмовіцца ад размеркавання, трэба заплаціць 90 000 беларускіх рублёў.

У сучаснай Беларусі падлеткі робяць выбар у прафесіі, не ведаючы наступстваў. Іх маладосць ідзе на прымусовую працу ў глыбінцы, а сістэма гасіць усякую матывацыю застацца ў прафесіі.

Апошнія навіны